Такое рашэнне ўладаў прымусіла дзесяткі тысяч людзей паспяшацца зрабіць трэцюю прышчэпку вакцынай Pfizer за апошні тыдзень, што з'яўляецца апошнім штуршком да таго, каб вывесці Ізраіль з чацвёртай хвалі пандэміі.

«Я лічу, што чацвёртая хваля падыходзіць да канца. Мы на шляху, але я кажу гэта з асцярожнасцю», — заявіў генеральны дырэктар Міністэрства аховы здароўя Ізраіля Нахман Эш.

Улады Ізраіля адзначаюць, што тыя, хто вакцынаваўся больш чым паўгода таму, зараз абавязаны атрымаць бустарную дозу вакцыны, каб іх кавід-пашпарт працягнуў дзейнічаць. Толькі з ім ізраільцяне могуць наведваць бары, рэстараны, кафэ і іншыя грамадскія месцы, у тым ліку і офісы многіх кампаній.

Адзначаецца, што трэцюю дозу вакцыны атрымалі ўжо 3,4 млн грамадзян.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру