«Сёння асноўная задача — гэта вакцынацыя.
Нам ужо паступіла вакцына «Спутнік Лайт» і актыўна праводзіцца прышчэпачная кампанія студэнтаў. Мы правялі наш экспертны савет па імунізацыі і з улікам паступлення кітайскай вакцыны, у якой няма супрацьпаказанні для цяжарных жанчын, мы зараз пачынаем вакцынацыю гэтай катэгорыі насельніцтва». — расказала яна.
Алена Богдан пракаментавала пытанне рэвакцынацыі.
«Мы прапісалі ў нашых нарматыўных дакументах Міністэрства аховы здароўя, што рэвакцынацыя будзе праз 9-12 месяцаў пасля правядзення поўнага курсу вакцынацыі.
На сёння ў нас асноўная маса насельніцтва яшчэ не падышла да гэтага парогу неабходнай рэвакцынацыі, але калі людзі звернуцца, яна будзе выкананая», — сказала першая намесніца міністра.





