Паводле абвінавачвання, 25 чэрвеня 2020 года ў «Аднакласніках» на старонцы Вольгі Карач пад фота, на якім супрацоўнік ганцавіцкага ДАІ Ігар Вольніч разам з калегам затрымлівае аднаго з дэманстрантаў, Аляксандр Шматаў пакінуў негатыўны каментарпаведамляюць праваабаронцы.

Віну Шматаў прызнаў і раскаяўся. Абяцаў падобнага ніколі не рабіць. Прынёс Вольнічу прабачэнне на відэакамеру і пагадзіўся кампенсаваць прычыненую маральную шкоду.

Па ягоных словах, на старонку Карач у стужцы «Аднакласнікаў» трапіў выпадкова. Яго абурыў факт выкарыстання супрацоўнікам МУС фізічнай сілы да дэманстранта. Палічыў ягоныя дзеянні неправамернымі, паверыў інфармацыі, выкладзенай у публікацыі, паддаўся эмоцыям і вырашыў напісаць каментар. 

На судзе Шматаў паведаміў, што праходзіў тэрміновую службу ў Мінску, пасля служыў у патрульна-паставой службе аднаго з віцебскіх раёнаў.

«Я служыў тэрміновую ў белпалку міліцыі. Таксама разганялі дэманстрацыі. Тады яны крышылі-ламалі, а тут я ня ведаю што. І паказваюць, і паказваюць з кожнага прасу. Столькі ім увагі надаюць», — паведаміў Шматаў.

Інспектар Ганцавіцкага ДАІ ацаніў нанесеныя яму маральныя пакуты і прыніжэнне гонару і годнасці ў 1500 рублёў.

У выніку суд вырашыў пакараць Аляксандра Шматава абмежаваннем волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады («хімію»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0