Журналіст «Камсамольскай праўды» Генадзь Мажэйка быў затрыманы 1-га кастрычніка паводле ч. 3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці або розні) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады)
Гэта здарылася пасля таго, як быў апублікаваны яго артыкул з успамінамі былой аднакласніцы пра Андрэя Зельцэра, які застрэліў супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка. Сайт «Камсамолкі» ў Беларусі пасля гэтага быў адразу ж заблакаваны.