Нобелеўская прэмія па фізіцы 2021 года была прысуджана «за наватарскі ўклад у наша разуменне складаных сістэм», паведамляе сайт Нобелеўскага камітэта.
Адна палова прэміі была прысуджана Сюкура Манабе і Клаўсу Хасельману «за фізічнае мадэляванне клімату Зямлі, колькасную ацэнку зменлівасці і надзейнае прагназаванне глабальнага пацяплення», а другая палова Джорджыа Парызі «за адкрыццё ўзаемадзеяння бязладдзя і ваганняў у фізічных сістэмах ад атамных да планетарных маштабаў».
У сераду будзе названы лаўрэат па хіміі, у чацвер — па літаратуры, а ў пятніцу абвешчаны пераможца Нобелеўскай прэміі міру.
Чытайце таксама: Ціханоўская выйшла ў лідары рэйтынгаў кандыдатаў на Нобелеўскую прэмію
Абвясцілі лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па медыцыне





