Колькасць хворых на кавід расейцаў цяпер у тры разы вышэйшая, чым у гэты ж перыяд летась. Пра гэта расійскім СМІ паведаміла віцэ-прэм'ер Расіі Таццяна Голікава.

«Рост захворвання на новую каранавірусную інфекцыю з пачатку верасня 2021 года склаў амаль 31%, сярэднетыднёвы паказчык за пяць тыдняў склаў 96,9 выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва. Гэта ў 3,1 разу больш, чым у аналагічным перыядзе мінулага года», — сказала чыноўніца.

Голікава заявіла таксама, што ўрад Расіі выпрацаваў шэраг захадаў для абароны насельніцтва без увядзення лакдаўну.

У Расіі грамадзяне не маюць магчымасці атрымаць ні адну з зацверджаных СААЗ вакцын супраць COVID-19.

Чытайце таксама: У Брэсце і Гродне зафіксаваны значны рост захворвання на кавід 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0