«Проста для кантэксту: у сельскай гаспадарцы задзейнічаны 8,7% беларусаў, занятых у эканоміцы, і гэтая лічба стабільна падае. Ствараюць яны 6,7% валавога ўнутранага прадукту, — піша Львоўскі на сваёй старонцы ў Facebook. — Сярэдні тэмп росту гэтага віду эканамічнай дзейнасці з 2011 года склаў 1,9%, што, вядома, вышэй за наш агульны тэмп у 1,2%, але істотна саступае тым жа IT з іх 10,3% у год».
«Але праблема зусім не ў тым, што перспектыў у гэтай сферы няма менавіта ў нас. Доля сусветнага ВУП, якая прыходзіцца на сельскую гаспадарку, памяншаецца, — піша эканаміст. — Рэч не ў памяншэнні колькасці ежы, проста іншыя вобласці эканомікі растуць значна хутчэй.
Наша сельская гаспадарка не моцна стратная, што ўжо нядрэнна. Але шукаць у ёй пункт росту — занятак для людзей з вельмі развітым уяўленнем.
За рэдкімі выключэннямі ні адна краіна не расце, абапіраючыся на сельскую гаспадарку. А краіны з вялікай доляй сельскай гаспадаркі ў ВУП — адны з самых бедных. Такім чынам, насуперак папулярнай думцы, Беларусь не з’яўляецца аграрнай краінай. І дзякуй Богу».
Нагадаем, што сёлета з-за дрэннага ўраджаю зерня, па прагнозах экспертаў Еўразійскага банка развіцця, можа паскорыцца рост цэн. Міністэрства сельскай гаспадаркі ў сярэдзіне верасня адзначыла, што намалот зерня ў гэтым годзе амаль на 20% меншы, чым у мінулым.
Чытайце таксама:
Беларусь пляцецца ў хвасце па зборы збожжа. Спецыялісты тлумачаць, чаму так адбылося
ЕАБР заявіў, што ў верасні гадавая інфляцыя будзе большай за 10%





