Нобелеўскі камітэт патлумачыў выбар «яго бескампрамісным і спачувальным пранікненнем у наступствы каланіялізму і лёс бежанцаў паміж культурамі і кантынентамі».

Абдулразак Гурна нарадзіўся ў 1948 годзе ў сям'і мусульман арабскага паходжання на падкантрольным тады Брытаніі Занзібары, ва ўзросце 20 гадоў (тады ўжо востраў стаў часткай Танзаніі) пераехаў у Англію, дзе стаў вядомым пісьменнікам і аўтарам даследаванняў пра шэраг сучасных посткаланіяльных літаратараў. Раман Гурны «Рай» (1994 год) быў уключаны ў шорт-ліст Букераўскай і Уітбрэдаўскай прэмій, раман «Ля мора» (2001) таксама намінаваўся на «Букер», піша РБК.

У пятніцу будзе названы лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0