Сёння Міністэрства па падатках і зборах паабяцала адтэрміноўку да 1 лютага 2022 года. Але трэба заключыць дамову на рэгістрацыю і абслугоўванне касавага абсталявання з РУП «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах», гаворыцца ў лісце МПЗ.

Пры падключэнні цэнтрам касавага абсталявання такія суб'екты гаспадарання з даты падключэння абавязаны выкарыстоўваць касавае абсталяванне.

Планавалася, што штраф за адсутнасць касы або яе няправільнае выкарыстанне быў бы для фізасобы або індывідуальнага прадпрымальніка — да 100 базавых (2900 рублёў), для юрыдычнай асобы — у 2 разы большы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0