З 9 кастрычніка грамадзяне абавязаныя насіць маскі і трымацца дыстанцыі ў крамах, аб'ектах грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання, пры наведванні тэатраў, кінатэатраў, культурна-масавых мерапрыемстваў, стадыёнаў, прадпрыемстваў, устаноў аховы здароўя, аптэк і іншых аб'ектаў.

Ва ўсіх рэгіёнах назіраецца неспрыяльная эпідэміялагічная сітуацыя па захваральнасці на новую каранавірусную інфекцыю. Змены ўступяць у сілу з 9 кастрычніка.

Адказнасць з 9 кастрычніка будзе ўскладзена і на грамадзян пры наведванні арганізацый, аб'ектаў, прадпрыемстваў. Выконваць правілы неабходна будзе і ў грамадскім транспарце ўсіх відаў, уключаючы таксі. У санітарных нормах і правілах таксама прапісана, як павінна насіцца маска: яна павінна засланяць нос, рот і падбародак.

Кантраляваць выкананне патрабаванняў будзе санітарна-эпідэміялагічная служба сумесна з МУС і Мінтрансам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0