Так, на канец 2018 года ў Мінску пражывала 2 012 896 чалавек,

на канец 2019 года — 2 020 133 (+7 237),

на канец 2020 года — 2 009 786 (-10 347).

Змяншэнне колькасці насельніцтва Мінска адбылося ўпершыню з 1939 года. Зразумела, калі не лічыць часоў Вялікай Айчыннай вайны. Хаця даныя з 1941 па 1950 гады Белстат і не прыводзіць.

Афіцыйныя ўлады ніяк не каментуюць гэту зʼяву. І наогул не згадвалі пра гэта.

Галоўнае, што мы ведаем пра 2020 год — каранавірус і выбары-2020, з усімі наступствамі.

Чытайце таксама: Думаеце, колькасць пенсіянераў у Беларусі расце? Яна жахліва падае

У стацыянарах краіны ў 2020 годзе памерла на 40% больш пацыентаў, чым у 2019 годзе

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0