На працягу апошніх тыдняў у ЗША захворванне на каранавірус сярод дзяцей б'е рэкорды і ўжо перавысіла сярэдні паказчык захворвання сярод дарослага насельніцтва краіны, піша USA Today.

У Злучаных Штатах пачалася чарговая хваля кавіду, колькасць заражэнняў вырасла сярод усіх узроставых груп, але цяпер дзеці часцей за дарослых атрымліваюць станоўчы тэст на наяўнасць віруса.

Такую дынаміку спецыялісты ў галіне медыцыны тлумачаць некалькімі фактарамі, у прыватнасці распаўсюджваннем вельмі заразнага варыянту «Дэльта», немагчымасцю вакцынаваць супраць кавіду дзяцей да 12 гадоў і паслабленнем каранціну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0