За апошнія суткі было зроблена 739 спроб незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу, як інфармуе памежная служба Польшчы. Шэсць нелегальных мігрантаў — грамадзян Ірака — былі арыштаваныя. Астатнія спробы былі сарваныя.

15 чалавек, у тым ліку адзін паляк, былі арыштаваныя за дапамогу ў незаконным перасячэнні мяжы.

У гэтым месяцы пацверджана больш за 5 тысяч спроб незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы. З пачатку года такіх спроб было больш за 16,5 тысячы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0