Юрый Чыж. Фота Сяргея Гудзіліна, «Наша Ніва»
З апісання скаргі вынікае храналогія пераследу бізнэсмэна: спачатку яго ўтрымлівалі пад вартай у СІЗА, прычым тэрмін працягваўся, пасля перавялі пад хатні арышт, затым следства вырашыла накіраваць яго на судова-псіхіятрычную экспертызу. Яе праводзяць у РНПЦ псіхічнага здароўя ў Навінках.
Чытайце таксама: Затрыманы Юрый Чыж. Падрабязнасці
Зараз Юрый Чыж не ў следчым ізалятары. Па законе, калі экспертыза выявіць псіхічнае расстройства ці захворванне, па рашэнні псіхіятра чалавека могуць накіраваць у бальніцу на лячэнне, але патрабуецца згода самога пацыента (выключэнне — для недзеяздольных, за іх згоду даюць законныя прадстаўнікі).
Прымусова адправіць на лячэнне могуць толькі па рашэнні суда. Аднак зараз бізнэсоўца накіроўваюць толькі на экспертызу, якая павінна вызначыць ягоны стан. І нават гэта рашэнне ён мае права абскардзіць у судзе, што зараз і робіць абвінавачаны.
Брат Юрыя, Аляксандр, адмовіўся каментаваць «Нашай Ніве» стан здароўя бізнэсоўцы.
Сітуацыя ў Чыжа бязрадасная — працягваецца арышт ягонай маёмасці, судовыя разбіральніцтвы і крымінальны пераслед па справах колішняй паспяховай бізнэс-імперыі.
Дапоўнена: «Сёння ў закрытым судовым пасяджэнні была разгледжана скарга на прымяненне меры стрымання ў выглядзе заключэння пад вартай. Яна пакінута без задавальнення», — паведамілі ў судзе.
Там заявілі, што ніякіх іншых скаргаў па справе бізнэсмена не разглядалася.
Чытайце таксама: Крыніцы: Чыжа кашмараць, бо лічаць, што ён схаваў мільярды, якія трэба вярнуць у Беларусь





