Прэмію ў галіне эканомікі атрымаюць канадска-амерыканскі вучоны Дэвід Кард, а таксама амерыканцы Джошуа Ангрыст і Гвіда Імбенс.
У паведамленні адзначаецца, што яны ўзнагароджаны за «рэвалюцыю ў эмпірычных даследаваннях у галіне сацыяльных навук, што значна палепшыла здольнасць даследчыкаў адказваць на пытанні, якія маюць вялікае значэнне для ўсіх нас».
Нобелеўская прэмія па эканоміцы — адзіная, не пазначаная ў завяшчанні Альфрэда Нобеля. Афіцыйна яна называецца прэміяй шведскага Дзяржаўнага банка па эканамічных навуках памяці Альфрэда Нобеля.
У 1968 годзе ў гонар свайго 300-годдзя Цэнтральны банк Швецыі ахвяраваў Нобелеўскаму фонду буйную суму грошай на тое, каб заснаваць яшчэ адну прэмію — па эканамічнай навуцы.
Лаўрэата эканамічнай прэміі выбірае Шведская акадэмія навук. Яна кіруецца тымі ж правіламі, што і пры ўзнагароджанні выдатных работ у іншых навуковых дысцыплінах.





