Выратаванне жывёл не ўваходзіць у функцыі службы 101, але падобныя сігналы не застаюцца па-за ўвагай, паведамляе 112.by.
Гэтым разам ратавальнікі выехалі на месца здарэння.
Жанчына патлумачыла, што кошка Мая ўжо другія суткі знаходзіцца на дрэве, а дапамагчы ёй спусціцца не атрымліваецца. Работнік МНС падняўся па лесвіцы, акуратна зняў жывёлу і перадаў гаспадыні. Сітуацыя вырашылася паспяхова.





