У Расіі колькасць пацверджаных выпадкаў захворвання Covid-19 за дзень вырасла на 29 409, што з'яўляецца найбольшым паказчыкам з пачатку года, паведамляе ВВС.
Да гэтага такія высокія лічбы фіксаваліся ў канцы снежня 2020 года, аднак ужо ў студзені колькасць хворых пайшла на змяншэнне.
Усяго на гэты момант у Расіі зарэгістравана 7 804 774 выпадкі захворвання. Паводле штаба, найбольшая колькасць новых выпадкаў захворвання адзначана ў Маскве — 5002, Санкт-Пецярбургу — 2931 і Падмаскоўі — 2184.
У Пецярбургу самая дрэнная статыстыка ў адносінах колькасці смерцяў да колькасці хворых — там за суткі памерла 63 чалавекі. У Маскве памёр 71 пацыент з каранавірусам. Агульная колькасць смерцяў за апошнія суткі склала 957.





