З 15 верасня штодня фіксавалася больш за 1900 выпадкаў (апроч двух дзён), але планка ў 2000 выпадкаў да сённяшняга дня афіцыйна не была пераадолена.
У першую хвалю — вясной, у пачатку лета 2020 года — фіксавалася, паводле афіцыйных звестак, менш за 1000 выпадкаў штодня.
Выпісаныя за мінулыя суткі 1534 пацыенты.
Агулам з пачатку пандэміі зарэгістраваныя 561 753 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 535 790 чалавек.
За ўвесь час памерлі 4319 пацыентаў (15 за суткі).
За мінулыя суткі выканана 14 107 тэстаў.
Больш за 2 млн 429 тысяч чалавек атрымалі першую дозу вакцыны, а 1 млн 754 тысяч прайшлі поўны курс вакцынацыі.
У стацыянарах краіны ў 2020 годзе памерла на 40% больш пацыентаў, чым у 2019 годзе
Летась упершыню з 1939 года скарацілася насельніцтва Мінска. Калі не лічыць вайны, канечне





