Аказалася, што жанчына няправільна паглядзела тэрмін дзеяння карткі і звярнулася ў банк для яе замены.
Пасля пераафармлення атрымала на рукі новую картку, а старую выкінула ў сметніцу, паведамляе Рэгіянальная газета.
Аднак праз нейкі час жанчына не змагла аплаціць пакупкі ў краме, паколькі на карт-рахунку не аказалася грошай.
Жанчына звярнулася па кансультацыю ў банк і ўзяла выпіску. Стала ясна, што яе пластыкавай картай хтосьці расплачваўся ў розных крамах у Маладзечне.
Высветлілася, што старую банкаўскую карту ў сметніцы знайшла беспрацоўная 48-гадовая маладзечанка. Вырашыўшы выпрабаваць удачу, паспрабавала аплаціць цыгарэты. Картка ж была бескантактная. Потым яна купіла кавы на вынас, алкаголь і закуску.
Аднак яе дзеянні трапілі на відэакамеры. Жанчына паспела патраціць 185 рублёў, а зараз ёй пагражае да трох гадоў турмы (крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі).





