7 сакавіка (панядзелак) пераносіцца на 12 сакавіка (субота). Пры гэтым выхаднымі будуць 5 (субота), 6 (нядзеля), 7 (панядзелак) і 8 (аўторак) сакавіка 2022 года — 4 дні.

2 мая (панядзелак) пераносіцца на 14 мая (субота). Пры гэтым выхаднымі будуць 30 красавіка (субота), 1 (нядзеля), 2 (панядзелак) і 3 (аўторак) мая 2022 года — 4 дні.

Разам з тым арганізацыям з улікам спецыфікі вытворчасці даецца права самастойна вызначаць іншы парадак пераносу працоўнага дня.

На навагоднія святы і Каляды пераносаў не прадбачыцца: 31 снежня — гэта пятніца, працоўны тыдзень пачнецца ў панядзелак 3 студзеня. Каляды, 7 студзеня, прыпалі таксама на пятніцу — будзе тры выхадныя. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?