Гэта рэакцыя ўладаў на шырокае прадстаўніцтва Ціханоўскай і Латушкі за мяжой.

«Абвінавачаныя Ціханоўская і Латушка па ўзгадненні з іншым удзельнікамі змовы праз парушэнне патрабаванняў Канстытуцыі Беларусі стварылі псеўдаорганы дзяржаўнай улады і ўпраўленняў і прадстаўніцтваў Рэспублікі Беларусь за мяжой. І, працягваючы свае злачынныя дзеянні, уступілі ў перамовы з прадстаўнікамі замежных дзяржаў і міжнародных арганізацый», — заявіў афіцыйны прадстаўнік СК Сяргей Кабаковіч у эфіры «Беларусь 1». 

Гэта не першая крымінальная справа і ў Святланы Ціханоўскай, і ў Паўла Латушкі: абое яны фігуранты справы аб «стварэнні экстрэмісцкага фарміравання з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам». Ціханоўская да таго ж абвінавачваецца ў «падрыхтоўцы тэракту групай асоб».

У Нюрнбергу абмеркавалі план прызнання Лукашэнкі міжнародным тэрарыстам. Пра што дамовіліся?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0