«У крымінальным праве большасці краін — у тым ліку і Беларусі — ёсць такое важнае правіла, што злачынства можа вызначацца толькі Крымінальным кодэксам. Адпаведна, мне ад пачатку было сумнеўна, што пастанова Савета міністраў можа ўнесці нейкія новыя правілы ў парадак прыцягнення грамадзян да крымінальнай адказнасці, — кажа юрыст Андрэй Мачалаў. — 

Я праглядзеў дакумент, і стала зразумела, што ў ім няма нормаў, якія б вызначалі крымінальную адказнасць. Больш за тое, у дакуменце няма нічога такога, што б дало магчымасць ГУБАЗіКу прыцягваць удзельнікаў чатаў да крымінальнай адказнасці за ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні. 

Як гэта звычайна і бывае ў пастановах Савета міністраў, якія прымаюцца ў працяг закона, гэтая пастанова мае працэсуальны характар, то-бок вызначае парадак працы і ўзаемадзеяння дзяржорганаў. 

Адпаведна, выглядае, што ГУБАЗіК трохі перабольшыў, як гэта было неаднаразова за мінулы год». 

Але ж у пастанове ёсць радок, з якога вынікае, што КДБ і МУС цяпер могуць прызнаваць «экстрэмісцкімі» адразу «фарміраванні» — групы людзей, якія, на думку органаў, нечым звязаныя, і з'яўляюцца «экстрэмісцкімі». 

Мачалаў тлумачыць, што нічога не змянілася.

«Так, КДБ і МУС прызнаюць нейкія суполкі экстрэмісцкімі, калі нехта не згодны, такое рашэнне прапануецца абскарджваць ва ўстаноўленым парадку.

Але ж раней гэта таксама было. Матэрыялы прызнаваліся экстрэмісцкімі толькі ў судзе, а экстрэмісцкія фарміраванні маглі вызначаць і КДБ, і МУС.

Гэта прапісана ў законе аб барацьбе з экстрэмізмам, і гэта пастанова ніякіх новых правіл у гэтым плане не дадае. Ніякіх радыкальных змен новая пастанова Савета міністраў не ўнесла», — тлумачыць юрыст. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0