Фермерства ў Беларусі пачало з’яўляцца каля 20 год таму. Але бізнес на сяле за гэты час не расквітнеў. Спачатку фермераў было больш за шэсць тысяч, а цяпер засталося толькі дзве тысячы. Праграма тэлеканалу Белсат «Асабісты капітал» распавядае пра спраўджаныя на практыцы спосабы стварэння бізнеса на беларускім сяле.

Герой праграмы – кіраўнік фермерскай гаспадаркі Міхаіл Сілін лічыць, што пры нездаровай канкурэнцыі прыватніка і дзяржавы шансаў зарабіць непасрэдна ад сельгасвытворчасці ўсё меней.

Прыклад як зарабляць на сяле але не працай на зямлі – вёска Камарова, дзе актыўна працуе Цэнтр развіцця сельскага прадпрымальніцтва. Жыхары Камарова заняліся аграэкатурызмам, стварылі сваю пякарню, станцыю тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў. А апошнія іх праекты – набыццё сонечнай батарэі ды будоўля мінігідраэлектрастанцыі.

Пра тое, як зарабіць на сяле на тым, што дагэтуль не лічылася каштоўнасцю – распавядае дырэктар ТАА «Біяэнергія» Рустэм Станкевіч, які стварыў паспяховую вытворчасць пялетаў з саломы:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?