На праспекце Незалежнасці насупраць дома №195 (амаль на выездзе са сталіцы, у кірунку Барысава) пад коламі «МАЗа» загінула жанчына.
Як паведаміў карэспандэнту агенцтва «Мінск‑Навіны» старшы інспектар аддзела па агітацыі і прапагандзе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Юры Красноў, васьміпалосную праезную частку яна спрабавала перабегчы ў забароненым месцы.