Генадзя Мажэйку затрымалі 1 кастрычніка.
Яму выставілі абвінавачанне ў распальванні варожасці (ч.3, арт, 130) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369).
Вечарам 28 верасня на сайце «Камсамольскай праўды ў Беларусі» з'явіўся яго артыкул з каментаром аднакласніцы пра праграміста Андрэя Зельцэра, які ў перастрэлцы ў сваёй кватэры на вуліцы Якубоўскага застрэліў супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка.
На наступную раніцу сайт kp.by быў заблакаваны.





