Мінск

Агульная колькасць ложкаў у стацыянарах сталіцы складае 10 185. У горадзе для лячэння пацыентаў з COVID-19 разгорнута 5533 ложкаў, з іх 430 — для далечывання

Брэсцкая вобласць

У Брэсцкай вобласці працуе 265 арганізацый аховы здароўя, з іх 90 — бальнічныя. Агульная колькасць ложкаў у стацыянарах Брэсцкай вобласці складае 13 386 адзінак, перапрафіляваныя для працы з COVID-19 — 5152 ложкі.

Віцебская вобласць

Агульная колькасць ложкаў у стацыянарах Віцебскай вобласці складае 11 679 адзінак. Для аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з COVID-19 інфекцыяй у галіне перапрафілявана 4100 ложкаў, з іх у Віцебску — 2178 ложкаў.

Гомельская вобласць

У Гомельскай вобласці працуюць 244 арганізацыі аховы здароўя, з іх 89 бальнічных і 155 амбулаторна-паліклінічных арганізацый. Агульная колькасць ложкаў у стацыянарах вобласці складае 14 669. Перапрафілявана для аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з COVID-19 і пнеўманіяй — 5483 ложкі.

Гродзенская вобласць

Агульная колькасць ложкаў у стацыянарах Гродзенскай вобласці складае 9678 адзінак, з іх перапрафілявана пад аказанне дапамогі з інфекцыяй COVID-19 — 3233.

Мінская вобласць

На тэрыторыі вобласці працуе 275 арганізацый аховы здароўя, з іх 103 бальнічныя і 172 амбулаторна-паліклінічныя. Пацыентам з інфекцыяй COVID-19 і пнеўманіяй стацыянарная медычная дапамога аказваецца ў 28 установах аховы здароўя, у якіх перапрафіляваны 4125 ложкаў.

Магілёўская вобласць

У Магілёўскай вобласці працуюць 62 бальнічныя арганізацыі. Агульная колькасць ложкаў у стацыянарах Магілёўскай вобласці складае 10 661. У вобласці перапрафілявана для аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з COVID-19 і пнеўманіяй — 3266 ложкаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?