Згодна з правіламі, адвакаты маюць права прадстаўляць сродкам масавай інфармацыі, распаўсюджваць (у тым ліку з дапамогай каментароў, ацэнак) у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт дакладную і праўдзівую інфармацыю. Інфармацыя павінна прадстаўляцца з пазіцыі права.

«Любыя заявы адваката, у тым ліку пры абмеркаванні і тлумачэнні прававых нормаў, павінны быць адказнымі, дакладнымі і не ўводзіць у зман. Даносячы інфармацыю па канкрэтных справах аб судовых спрэчках арганізацый і грамадзян, следчых і іншых працэсуальных дзеяннях, адвакат не павінен дапускаць неабгрунтаваных, не падмацаваных дакладнымі фактамі і матэрыяламі справы меркаванняў і высноў», — гаворыцца ў дакуменце.

Акрамя таго, адзначаецца, што адвакат, размаўляючы з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, інтэрнэт-рэсурсаў, павінен прымаць меры для таго, каб яго словы не былі паднесеныя масавай аўдыторыі ў скажоным выглядзе.

Таксама прапісаная адказнасць за парушэнне правілаў прафесійнай этыкі адваката.

Пастанова ўступае ў сілу з 30 лістапада 2021 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0