«Мы плануем, што па новых правілах прыёму ў Акадэмію кіравання можна будзе паступаць маючы рэкамендацыі з апошняга месца вучобы, службы альбо працы, а таксама ад мясцовых органаў улады. Акрамя таго, уводзіцца прафесійна-псіхалагічнае сумоўе. Перад пачаткам уступнай кампаніі камісія Акадэміі кіравання зможа на свае вочы ўбачыць абітурыента, які прыходзіць, патэсціраваць яго пэўным чынам. А далей уступаюць у сілу ўжо вынікі ЦТ, ідзе агульны конкурс», — распавёў Вячаслаў Даніловіч.

У ВНУ разлічваюць з дапамогай гэтых рычагоў забяспечыць, каб у Акадэмію кіравання «прыходзілі сапраўдныя патрыёты, людзі з пэўнымі задаткамі, якія неабходныя ў кіраўнічай сферы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0