Пасол у 2020 годзе перадаў Макею копіі даверчых грамат і ўхіляўся ад кантактаў з Лукашэнкам.
Па дадзеных Agence France Presse, пасла папрасіла з'ехаць беларускае міністэрства замежных спраў. Ён павінен быў пакінуць краіну да 18 кастрычніка.






Паводле інфармацыі Нашай Нівы, амбасадар Францыі Нiкаля дэ Буян дэ Лакост сёння быў вымушаны пакінуць Мінск. Гэта было вынікам нежадання Парыжа ўручаць даверчыя граматы Аляксандру Лукашэнку.