17 кастрычніка Мікіта патэлефанаваў з калоніі і распавёў, што спачатку ён атрымаў 7 сутак ШІЗА, затым яго вывелі ў калідор і завялі назад у ізалятар яшчэ на 6 сутак.

«Як я зразумеў, яго пазбавілі спаткання. Ён прасіў пасылку, цяпер збіраем», — дадаў Лапуноў.

2 кастрычніка маці Мікіты прыехала да яго ў калонію на запланаванае спатканне, але яе не пусцілі,перадачу для сына не прынялі.

Мікіту Залатарова затрымалі ў Гомелі 11 жніўня 2020 года. Тады яму было 16 гадоў. Падлетка абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках. У лютым яго асудзілі на 5 гадоў. А ў ліпені другі суд за «гвалт над міліцыяй» — напад на супрацоўнікаў СІЗА —даў хлопцу яшчэ 1,5 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1