«Сліжэўскі быў звычайным беларускім чыноўнікам. У маім успрыманні, яго нельга назваць значнай ці адметнай фігурай, нельга назваць рэфарматарам. Звычайны і тыповы дзяржслужачы.

Алег Сліжэўскі

За што яго мяняюць? Гэта адлюстраванне сённяшняй сітуацыі ў краіне. Для юрыстаў і адвакатаў цяпер вельмі дзіўна, што былы намеснік міністра МУС, нават без вышэйшай юрыдычнай адукацыі, раптам становіцца міністрам юстыцыі. Акцэнты зразумелыя на 100 працэнтаў.

Ходзяць чуткі, што да Сліжэўскага было вельмі шмат пытанняў: маўляў, рэагаваў не так хутка, як патрабавалася, і не так рэзка і радыкальна.

Бо былі выпадкі, калі калегіі не пазбаўлялі адвакатаў ліцэнзіі, пасля Мінюсту прыходзілася самому гэтым займацца, у выніку праходзілі месяцы. А ад Сліжэўскага, па чутках, якраз і патрабавалася імгненна гэта рабіць.

Таму, напэўна, і вырашылі паставіць на яго месца міліцыянта, каб ён рубіў, як сякерай», — кажа Мачалаў.

Адзначым, што ўскосна гэтыя чуткі пацвярджаюцца і настаўленнем ад Лукашэнкі, якое той агучыў Хаменку, акцэнтаваўшы, што ў Мінюсце хапае добрых юрыстаў, але ў бліжэйшы час будуць патрэбныя «моцныя арганізатары, кіраўнікі».

«Патрэбныя вельмі адданыя людзі, дысцыплінаваныя, накіраваныя на вырашэнне пытанняў. Нельга сёння лічыць да дваццаці, да дзесяці ці нават да трох. Трэба прымаць рашэнні ці рэалізоўваць прынятыя рашэнні. Права на памылку ў вас няма», — сказаў Лукашэнка.

Сяргей Хаменка на сустрэчы з Лукашэнкам

Сяргей Хаменка на сустрэчы з Лукашэнкам

Але чаго чакаць ад новага «моцнага арганізатара» і «кіраўніка»?

«Новы міністр для мяне абсалютна новы і незнаёмы чалавек. Але чаго чакаць ад яго, таксама зразумела — адназначна закручвання гаек. Калі міліцыянт прыходзіць на пасаду міністра юстыцыі, іншага чакаць не варта, акрамя ўжо канчатковага знішчэння адвакатуры і пераўтварэння яе ў фармальны орган», — рэзюмуе Андрэй Мачалаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0