На вуліцы Ганіёнскай у Гродне, дзе здарылася бяда, не апынулася пажарных гідрантаў.

 Фота Блог Гродно s13

Фота Блог Гродно s13

22 ліпеня на адной з вуліцаў Гродна здарыўся пажар. Як паведамляе Блог Гродно s13, супрацоўнікі МНС прыехалі на месца здарэння аператыўна, але нібыта без вады. У выніку тушыць пажар яны пачалі праз хвілін 15-20, бо на на вуліцы Ганіёнскай пажарных гідрантаў няма.

Як паведаміў nn.by прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі, згодна з правіламі на здарэнне пажарныя аўто заўсёды выязджаюць з поўнымі цыстэрнамі. Гэтак было і сёння ў Гродна на вуліцы Ганіёнскай. Аднак адной цыстэрны хапае на 2,5 хвіліны тушэння пажару, а ў сённяшнім выпадку гэтага было відавочна недастаткова, таму што пажар паспеў развіцца да небяспечнай мяжы. У такіх выпадках інструкцыя прадпісвае пошук крыніцы папаўнення вады, што і зрабілі супрацоўнікі МНС.

Сайт nn.by прыносіць прабачэнні супрацоўнікам гродзенскага МНС за перадрук недакладнай інфармацыі і жадае поспехаў у нялёгкай працы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0