Пра гэта «Мінск-Навінам» паведаміла галоўны доктар гэтай установы Наталля Мысліўчык.

«Будучая мама атрымала першую прышчэпку кітайскай вакцынай VeroCell карпарацыі Sinopharm — адзначыла Мысліўчык. — Прапануем гэтую вакцыну і іншым нашым цяжарным пацыенткам».

Па словах доктара, інактываваная вакцына Vero Cell рэкамендавана спецыялістамі для імунізацыі будучых маці. У сталіцы гэты прэпарат паступіць ва ўстановы аховы здароўя выключна для вакцынацыі цяжарных, бо іншыя антыкавідныя вакцыны, дазволеныя да ўжывання ў Беларусі, ім не падыходзяць. Накіроўваць на прышчэпкі такіх пацыентак будуць акушэры-гінеколагі. Пры гэтым галоўны доктар заўважыла, што калі непрышчэпленая цяжарная жанчына захварэе на каранавірус, то вялікая верагоднасць цяжкіх ускладненняў як у яе, так і ў дзіцяці.

Таксама Мысліўчык дадала, што расійскім «Спутнікам» прышчапляюць адначасова пяць чалавек. Такая ў гэтага прэпарата «фасоўка». А сумесны (у Беларусі ажыццяўляюць разліў гэтай вакцыны) «Спутнік» прызначаны для вакцынацыі аднаго чалавека. Дарэчы, адна ампула «Спутніка Лайт» таксама разлічана на пяць чалавек. Гэтую вакцыну прапануюць моладзі, а таксама тым, хто перахварэў на каранавірус, і для рэвакцынацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0