У 3-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў барысаўскі БАТЭ сустрэнецца з латвійскім «Вентспілсам».
Латвійскі клуб сёння перамог у гасцях люксембургскі «Дзюдзеланж» з лікам 3:1 (першы матч – 3:0).
Беларускі і латвійскі клубы згуляюць 29 ліпеня ў Вентспілсе (пачатак у 18.00) і 5 жніўня ў Барысаве (19.00).
Нагадаем, што ў 2-м раўндзе БАТЭ перамог клуб «Македонія», двойчы выйграўшы з лікам 2:0.