Дырэктар Дэпартамента па авіяцыі прызнаў, што «Белавія» стала пляцоўкай для нелегальнай міграцыі
ЕС можа ўвесці санкцыі супраць Міжземнага мора, праз якое мігранты прыбываюць у Еўропу. Пра гэта заявіў дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Арцём Сікорскі ў эфіры АНТ.
«Я б прапанаваў Барэлю, можа быць, увесці санкцыі супраць Міжземнага мора. Бо тысячы і тысячы мігрантаў прыбываюць у Еўропу праз Міжземнае мора», — сказаў Арцём Сікорскі.
Ён звярнуў увагу, што «Белавія» дакладна гэтак жа стала «пляцоўкай, праз якую гэтыя людзі бягуць за лепшым жыццём». «Яны не да нас прыйшлі, і нават не ў Літву, і не ў Польшчу», — заўважыў дырэктар Дэпартамента па авіяцыі.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ