Тэлеграм-каналы публікуюць відэа, знятае на Краснай плошчы. Відаць, як праз сцяну перакульваецца часовая будаўнічая канструкцыя, пры гэтым пашкоджваючы прынамсі адзін з зубцоў.
Гэта адбылося паміж Спаскай вежай і маўзалеем Леніна.
У прэс-службе Федэральнай службы аховы пацвердзілі факт пашкоджання аднаго з зубцоў. Пацярпелых няма.
У Крамлі трагедыі ў тым, што здарылася, не бачаць: рэстаўратары ўсё роўна планавалі працаваць з гістарычнымі зубцамі, і зараз іх трэба будзе аднавіць.





