• Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Улада
Фота 3 з 7

Фота: РБК

25.10.2021 / 12:47

«Лукашэнка — красаўчык». Хто тыя эксперты, каго выкарыстоўвае дзяржпрапаганда

На беларускім тэлебачанні і на праўладных сайтах з’яўляецца ўсё больш адыёзных экспертаў, гатовых бараніць беларускія ўлады. У сюжэтах з’явіўся дэсант замежных каментатараў з выключна прарасійскімі поглядамі. Шмат год яны галоўныя спікеры ў прапагандысцкіх праграмах на расійскім ТБ. Але што цікава: хваліць Лукашэнку яны гатовыя роўна да таго моманту, пакуль той не супярэчыць Крамлю і не паглядае ў бок Захаду. У адваротным выпадку — прадракаюць ягоны канец у Гаазе. 

«Што было б з Беларуссю, калі б не Лукашэнка? Яна б проста здохла»

Распачынае спіс расійскі тэлевядучы Сяргей Міхееў, часты госць праграмы Уладзіміра Салаўёва. Мае выразныя праімперскія погляды, падкрэслівае, што без Расіі ў Беларусі няма ніякай будучыні. Крытыкуе палітыку заходніх уладаў у дачыненні да постсавецкіх краін, безумоўна падтрымаў анексію Крыма і стаў кіраўніком экспертна-кансультатыўнай рады пры самаабвешчанай уладзе ў Крыме. У 2014-м тэлевядучы абвешчаны непажаданай персонай у Еўрасаюзе, па ягоных словах, за пазіцыю па ўкраінскім пытанні.

Фота: глас.ру.

Калі над Беларуссю развярнулі самалёт Rynair, Міхееў сустрэў гэтую навіну натхнёна: «Лукашэнка — красаўчык, — заявіў ён. — Аляксандр Рыгоравіч «паімеў» Еўрасаюз, прычым жорстка і адназначна. Я ацэньваю гэты эпізод як вельмі бадзёры. У свеце патрэбны баланс. У некаторых людзей, асабліва маладых і апазіцыйна настроеных, узнікла дзіўная ілюзія, што знаходзячыся ў сваіх сацыяльных сетках, яны нібыта пераўтварыліся ў згустак малекул, такіх няўлоўных, і перацякаюць з аднаго рэгіёна свету ў іншы, нібыта ім няма чаго баяцца. Іх ужо раздзьмула ад гэтага нахабства.

І мы ўбачылі праўду жыцця, якая заключаецца ў старой рускай прыказцы: супраць лому няма прыёму. У праціўнікаў Лукашэнкі лому няма. Лукашэнка прадэманстраваў простую рэч: пакуль дзяржава пакідае за сабой права легітымнага гвалту, з ёй зладзіць вельмі складана. Ніякія каляровыя тэхналогіі, лічбавыя сеткі не дапамогуць».

Нагадаем, што кейс з самалётам Rynair стаў трыгерам для ўвядзення сектаральных санкцый з боку ЕС, апроч таго, авіякампанія «Белавія» спыніла пералёты ў еўрапейскія краіны, а еўрапейскія перавозчыкі сталі абмінаць неба Беларусі. 

Сваімі поспехамі, паводле Міхеева, Беларусь абавязаная Лукашэнку:

«Расказаць вам, што было б у Беларусі, калі б там не было Лукашэнкі? Краіна, якая не мае ўласных карысных выкапняў, краіна, у якой былі забітыя ўсе прадпрыемствы, што сёння жывуць там у значнай ступені за кошт дзяржаўных датацый. Была б тэрыторыя, якая жыла б толькі на адным: на атрыманні транзіту з расійскай нафты і газу, якія ідуць у Польшчу. Беларусь была б адной з самых бедных краін на постсавецкай прасторы. Без сумневаў, яна б проста здохла».

Але не ўсё так адназначна з пазіцыяй эксперта. Як толькі Лукашэнка дазваляе сабе крытыку ў бок Расіі, як гэта было напярэдадні апошніх выбараў, калі заходзіла гаворка пра расійскую руку і раскачванні незадаволенасці, пра расійскіх наймітаў, якія хаваюцца ў беларускіх лясах, Міхееў рэзка змяняе сваю рыторыку: 

«Кажуць, Аляксандр Рыгоравіч пакрыўдзіўся на Маскву за тое, што яму не далі столькі грошай, колькі ён хацеў. Але, прабачце, а тое, што амаль 30 гадоў Беларусь і як дзяржава, і як палітычны рэжым, і як эканамічная мадэль існавала за кошт добрых адносін з Расіяй цяпер амаль нічога не значыць? Вось сёння Аляксандру Рыгоравічу трапіла ляйчына пад хвост — і трэба ўсё зруйнаваць? Гэта выглядае, мякка кажучы, непрыстойна і несалідна».

Але пасля выбараў, як мы памятаем, Лукашэнка адумаўся і стараецца расійскі бок не крытыкаваць. Таму і Міхееў шчодры на кампліменты, вось як ён пракаментаваў ягоны выступ 22 чэрвеня, у дзень пачатку вайны:

«Ён гаварыў ад душы і прамаўляў «мы» ў дачыненні да важных гістарычных паралеляў. Ён казаў ад асобы агульнай краіны, агульнай гісторыі. Гэта быў не толькі выступ прэзідэнта Беларусі, гэта быў выступ чалавека, які асацыюе сябе з агульнай гісторыяй вялікай краіны, якая 22 чэрвеня падверглася вераломнаму нападу. Пад усім, што сказаў ён, можа падпісацца і любы грамадзянін Расіі, які любіць сваю Радзіму і памятае гісторыю». 

«Еўрапейская інтэграцыя яго да дабра не давядзе, а вось да Гаагі — можа»

Такую ж «лаяльнасць» да сістэмы Лукашэнкі дэманструе яшчэ адзін эксперт дзяржаўнай прапаганды — расійскі журналіст Армэн Гаспаран, ён жа аўтар даволі папулярных кніг па гісторыі з выразна прарасійскім поглядам на развіццё падзей. За свае выказванні пра вайсковы канфлікт ва Украіне быў уключаны ў спіс непажаданых асоб у Малдове. Гаспаран ахвотна падтрымлівае дзеянні Лукашэнкі. Ягоны візіт у СІЗА КДБ журналіст назваў «шырокім жэстам», «дыялогам з апазіцыяй». 

Фота: ІА «Спутник»

«Ён кажа: добра, калі вам усім патрэбныя перамены, давайце, канстытуцыйная рэформа — давайце, галасуем за папраўкі ў Канстытуцыю і пасля гэтага праводзім перавыбары. Апазіцыя на гэта не адказвае ніяк. Хоць калі ўдумацца, менавіта незадаволенасць выбарнай сістэмай называлася як пануючая, рухаючая сіла ўсяго гэтага апазіцыйнага пратэсту. Лукашэнка сустрэўся ў СІЗА КДБ з прадстаўнікамі апазіцыі. Здавалася б, вось гэта тое, пра што вы кажаце. Калі ласка, пачатак канструктыўнага дыялогу, абмеркавання вось гэтых канстытуцыйных паправак. Ізноў раздаюцца галасы з Польшчы і Літвы: не трэба нічога з ім абмяркоўваць, працягваем выходзіць на вуліцы».

Самі ўдзельнікі сустрэчы з Лукашэнкам адзначалі, што да апошняга не ведалі, куды іх вядуць, усе яны былі вязнямі, затрыманымі па палітычных справах. Адмовіцца ад удзелу, як сцвярджалі адразу некалькі палітыкаў, было проста немагчыма. Пры гэтым падрыхтавацца да сустрэчы ім не далі. Канструктыўнага дыялогу не выйшла, казалі палітвязні, паколькі Лукашэнка паўтараў як мантру тэзісы пра тое, што ён перамог на выбарах, колькасць удзельнікаў пратэстаў малазначная, ні на якія саступкі ён не пайшоў. Большасць удзельнікаў той сустрэчы па сёння знаходзіцца за кратамі. Віктар Бабарыка, напрыклад, ужо ў калоніі — ён атрымаў 14 гадоў зняволення. 

Але вернемся да Гаспарана. Праз месяц ён выдаў зусім іншы па танальнасці каментар пра Лукашэнку, калі той наважыўся загаварыць пра аднаўленне адносін з Захадам. 

«Лукашэнка вельмі моцна загуляўся, — казаў Армэн Гаспаран. — Ён да канца не разумее складанасць сітуацыі, у якой аказаўся. І праблема нават не ў санкцыях Еўрасаюза і не ў тым, што ЕС аддасць грошы не краіне, а гэтым дзеўбанутым грамадзянскім актывістам. Праблема ў тым, што Лукашэнку паказалі (на Захадзе — заўв. НН), што ён ніколі не будзе ўспрымацца «сваім», ён заўсёды будзе «зусім чужым».

Ён у гэта не хоча паверыць. Я не ведаю, ці то ён шчыра ў гэта не верыць, ці то гэта Макей, які адышоў ад стану анафілактычнага шоку пасля жніўня, ізноў задумаў заскокнуць у шматвектарнасць, ці то Лукашэнка лічыць: ну, добра, пасварыліся і разышліся. Лічу, што гэта надзвычай памылковая пазіцыя, яна нічога не дае самому Лукашэнку, нічога не дае Беларусі, і гэта фіялетава Еўрасаюзу, які зрабіў стаўку на Ціханоўскую.

Лукашэнка ў гэтай канфігурацыі чужы. Я б параіў яму перастаць смяшыць людзей такімі заявамі і заняцца тым, што ў яго атрымліваецца добра, — гэта будаўніцтва Саюзнай дзяржавы. Еўрапейская інтэграцыя яго да дабра не давядзе, а вось да Гаагі — можа».

Зразумела, што беларуская прапаганда выкарыстоўвае такіх экспертаў у патрэбным кантэксце: калі яны падтрымліваюць Лукашэнку, ім даюць слова, а вось крытыкуюць яны яго на іншых рэсурсах, белТБ такое ў эфір не дае.

«Назіраючы за Лукашэнкам, я не магу зразумець ступень ягонай адэкватнасці»

Яшчэ адзін эксперт, які выступае адвакатам Лукашэнкі, — сталініст Сяргей Кургінян, які жыве ў расійскім тэлевізары, колькі той існуе, і ўжо 30 гадоў не губляе надзеі вярнуць Савецкі Саюз. Вось тыповае ягонае выказванне: «Пра Беларусь я шмат гадоў кажу адно і тое ж. Лукашэнка пабудаваў, як ён кажа, прыгажуню Беларусь — гэта праўда. Ён вельмі шмат зрабіў для краіны, ён сапраўды зрабіў добрую сацыяльную дзяржаву, моцна яе добраўпарадкаваў. Тыя, хто выступае супраць Лукашэнкі, не разумеюць, што яны губляюць».

Фота: РБК

А вось што казаў пра Лукашэнку Кургінян адразу пасля выбараў-2020: «Галоўнае пытанне — гэта пытанне адэкватнасці лідара. Калі людзі знаходзяцца ва ўладзе, яны губляюць здольнасць змагацца за ўладу, а чалавек павінен змагацца за ўладу кожную секунду, пакуль ён у ёй знаходзіцца. Увесь час, назіраючы за Лукашэнкам, я не магу зразумець ступень ягонай адэкватнасці ў адносінах да таго, што адбываецца». 

Кожны раз, калі Лукашэнка заяўляе пра каштоўнасць суверэнітэту Беларусі, сімпатыі Кургіняна знікаюць. Ён лічыць, што калі Лукашэнка не адмовіцца ад ідэі суверэнітэту Беларусі ад Расіі, «ягоны рай на хутары знішчыць адна Польшча». Гэта, праўда, па беларускім тэлевізары трансліраваць не спяшаюцца.

«Выстаяць можна, толькі стварыўшы адзіны кулак, — кажа сталініст Кургінян. — І не за Еўразію людзі будуць паміраць, а за матухну Русь, так? Гэта ж зразумела. Значыць, пытанне ўзнікае, калі сказана «А», такі напор на маленькую Беларусь, тады час казаць «Б» і казаць, што гэта адзіны народ, адзіная дзяржава, падзеленая па волі Захаду, які хоча яго знішчыць».

Так што ступень лаяльнасці расійскіх экспертаў, якіх выкарыстоўвае беларуская прапаганда, напрамую залежыць, ці апраўдвае Лукашэнка чаканні Расіі, а інакш пернік можа хутка стаць пугай. 

«Экспертам я ніколі не быў»

Асобна ідуць так званыя заходнія эксперты, якія пры найбліжэйшым разглядзе аказваюцца былымі савецкімі грамадзянамі. Напрыклад, аналітык з Ізраіля Якаў Кедмі, які ў 90-я кіраваў службай, якая спецыялізавалася на вывазе габрэяў у Ізраіль шляхам спецаперацыі.

Скрыншот: тэлеканал «Расія»

Тут варта адзначыць, што сваю пасаду эксперт пакінуў са скандалам: яго абвінавацілі ў карупцыі. На шоу Салаўёва Кедмі назваў Сталіна «апошнім дзяржаўным дзеячам, які думаў пра краіну». А ў 1968-м ён даслаў ліст ў Вярхоўны Савет СССР, дзе асуджаў палітыку антысемітызму. Проста нагадаем, апошняй гучнай справа сталінскага тэрору была «справа дактароў», большасць з якіх былі габрэямі. У савецкай арміі Якаў служыць не захацеў, ён заявіў чэкістам, што ягоная радзіма — Ізраіль, толькі там ён гатовы служыць, у 1969-м яму дазволілі пакінуць СССР. 

«Экспертам я ніколі не быў, — шчыра кажа Якаў Кедмі. — Проста мой жыццёвы досвед дазваляе мне разважаць больш ці менш прафесійна аб шматлікіх справах, у тым ліку і вайскоўцаў». 

На беларускім ТБ Кедмі стаў экспертам і па санкцыях. «Санкцыі ў дачыненні да Беларусі — ад бяссілля, яны нічога не могуць зрабіць.Ніколі заходнія санкцыі не прыводзілі да змены ўлады, рэжыму ні ў адной краіне, пачынаючы з санкцый супраць Савецкага Саюза 1922 года і сканчваючы апошнімі санкцыямі супраць Ірана. Я не падтрымліваю палітыку Ірана, але санкцыі, можна сказаць, безнадзейныя».

Ёсць і больш яркія персоны — былы дэпутат Бундэстага Вальдэмар Герт, у мінулым сакратар ВЛКСМ у Казахстане, у 90-я ён, дзякуючы нямецкаму паходжанню, пераехаў у Германію.

Фота: Getty Images

Герт — сябра ультраправай папулісцкай партыі «Альтэрнатыва для Германіі», некаторыя чальцы якой маюць расісцкія, антысеміцкія і неанацысцкія погляды. Сустаршыня партыі вядомы сваімі радыкальнымі заявамі, што немцы могуць ганарыцца подзвігамі сваіх салдат у Першую і Другую сусветныя войны. Партыйцы асуджаюць санкцыі супраць Расіі і падтрымліваюць дзеянні расійскіх вайскоўцаў у Сірыі і Украіне. Ну а Герт спрабуе быць адвакатам Лукашэнкі на Захадзе:

«Калі фрау фон дэр Ляен кажа ў адкрытую, што мы выдзелілі 60 мільёнаў для таго, каб няўрадавыя камерцыйныя арганізацыі мелі магчымасць скінуць Лукашэнку, і пры гэтым кажа, што спрабуе выйсці з ім на кантакт, а ён не адказвае… Гэта да якой ступені трэба быць ужо маразматыкам? Я гэта сказаў з трыбуны Бундэстага. Я ім сказаў: уяўляеце, калі хтосьці нам такое (зробіць — заўв. НН), не ведаю, якая там краіна, не буду браць Расію. Трызненне. Але насамрэч гэта трызненне стала паўсядзённым рытарычным элементам нашага істэблішменту. Гэта сведчыць пра тое, што ідзе дэградацыя не толькі самой палітычнай сістэмы, але яна закранула ўжо і розум людзей. Калі санкцыі з'яўляюцца самай галоўнай палітычнай зброяй. Пра якую высокую дыпламатыю можа ісці гаворка? Яна скончылася 20 гадоў таму». 

«У Бундэстагу назвалі цыркам будаўніцтва сцяны на мяжы Літвы і Беларусі» — з такім загалоўкам выйшла расійская газета «Известия». Матэрыял абапіраецца на выказванне таго самага Герта і, як беларуская прапаганда, спрабуе выдаць меркаванне аднаго з 709 дэпутатаў — выхадца з СССР — за меркаванне ўсяго парламента. Пры гэтым замоўчваецца, што Герт — прадстаўнік партыі, якая мае цесныя сувязі з Крамлём і актыўна выступае за прызнанне Крыма расійскім.

Барацьба з «антыбелым расізмам»

Але самым экстравагантным экспертам з’яўляецца палітолаг, ён жа літаратар, Анатоль Ліўры, які, зразумела ж, таксама паходзіць з Савецкага Саюза, у 90-я з’ехаў у Францыю.

Ліўры выкладае ў Ніцы на факультэце славістыкі, але вядзе барацьбу з «антыбелым расізмам». Што гэта такое? Паводле Ліўры, гэта «істэрычны фемінізм, інфантыльны экалагізм, агіда да традыцыйнай веры і нармальнай сям’і і, самае галоўнае, азвярэлая злосць да псіхічнаўраўнаважанага мужчыны». Вы спытаеце, якое гэта мае дачыненне да палітыкі ў Беларусі? 

Фота: скрыншот YouTube

«У мяне ёсць магчымасць прадаставіць на падносе аналітыкам тое, што яны нават не бачаць, — адказвае на беларускім тэлебачанні палітолаг-літаратуразнаўца. — Тыя самыя падвойныя стандарты, у якіх жыве заходняе грамадства, якое кідае на адрас Лукашэнкі, што б ён ні зрабіў. Чаму гэта адбываецца? Таму што ён спрабуе падтрымліваць традыцыйную ідэнтычнасць». 

Зафіналіць спіс «еўрапейскіх» экспертаў можна кіраўніком Камуністычнай партыі ў Каталоніі. 25-гадовы Альберт Санцін адрасціў вусы, паверыў у ідэі камунізму, паставіў у кабінеце бюст Сталіна і партрэт Лукашэнкі і заснаваў Асацыяцыю падтрымкі Беларусі. Чым займаецца арганізацыя і як падтрымала Беларусь, невядома.

 

Фота: са старонкі ў Фэйсбуку Альберта Санціна

Санцін — часты госць у Мінску, ён пазіруе на здымках з мясцовымі камуністамі, сілавікамі (ён падтрымлівае іх жорсткасць) і чыноўнікамі, а ў канцы года зарэгістраваў шлюб з беларускай. Задача Альберта на беларускім ТБ прадказальная: хваліць уладу ў Беларусі, крытыкаваць уладу ў Іспаніі. Беларусам ён расказвае, што тыя не цэняць, што маюць, і нават не ведаюць, што жывуць лепш за іспанцаў. Толькі паглядзіце:

«У Іспаніі больш за 50% маладых людзей не працуюць і не вучацца. 40% насельніцтва Андалузіі беспрацоўныя, або, напрыклад, у такіх гарадах, як Сеута і Мелілья, 50% насельніцтва жыве за рысай беднасці. Калі надыходзіць зіма ў Іспаніі, многія сем'і не могуць падключыць ацяпленне, таму што ў іх няма грошай». 

Што праўда, пакуль не назіраецца шмат ахвотных прамяняць жыццё ў Іспаніі на жыццё ў Беларусі. Нават сам Альберт прыязджае ў Мінск у госці, але жыве з жонкай-беларускай у Іспаніі. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Чытайце яшчэ
«Часта ламаў рукі і ногі». Пяць фактаў пра новага пасла Беларусі ў Расіі Дзмітрыя Крутога 18
Лукашэнка хоча пакінуць у сябе расійскія С-400 і «Іскандэры»
Пуцін накрыўся падчас парада. Гэта выклікала новыя абмеркаванні яго здароўя
Лукашэнка спытаў вайскоўцаў: Якая вайна будзе ў Беларусі, калі не дай бог?
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Палітыка і грамадства
На Буйніцкім поле хочуць узвесці музей у выглядзе савецкага ордэна
Затрымалі мужчыну, які 9 жніўня нібыта запусціў у Мінску салют
У лідарах — чорны колер. Міністэрства адукацыі падвяло вынікі апытання пра школьную форму
Суд забараніў Ніне Багінскай паляваць, кіраваць машынай і маламернымі суднамі 2
У ліпені беларусы і ўкраінцы заплацілі падаткаў у Літве амаль на 10 млн еўра
Прэм’ерка Фінляндыі Сана Марын здала тэст на наркотыкі 3
У Бярозаўскім раёне даўжнікам за камуналку будуць перакрываць каналізацыю
Усяго патроху
У Мінску выбралі найлепшую лаўку. Але на ёй немагчыма сядзець 1
Меліціна Станюта: Вельмі цяжка адной у чужых краінах, без паняцця, дзе спаць заўтра 3
Новазеландскі марскі коцік залез у дом, ганяўся за кошкай і паляжаў на канапе 1
У Вілейцы знайшлі грыб-парасон амаль паўметра вышынёй
Куды знік Макей? Выглядае, адпачываў не на самым прэстыжным курорце 11
Песня Джэнэт Джэксан ламала ноўтбукі, у тым ліку і на адлегласці
У сеціве адшукалі неапрацаваны тэставы матэрыял «Шрэка» 1996 года 1
Спорт
Адміністратар ФК «Слуцк» паказаў суддзі паперку з тэкстам «2000 руб.». Яго дыскваліфікавалі, але справу заводзіць не сталі 2
Па нулях! Апошняя беларуская каманда бясслаўна вылецела з футбольных еўракубкаў 6
Як старшыня АБФФ Уладзімір Базанаў адбіў у беларусаў любоў да футбола ВІДЭА 2
Легендарная тэнісістка Серэна Уільямс у 40 гадоў завяршае кар’еру
Кіраўнік федэрацыі футбола Базанаў спрабаваў выехаць у Польшчу, яго не пусцілі 5
Азаранка згуляе ў дабрачынным матчы ў дапамогу Украіне 4
Беларусы не возьмуць удзелу ў чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы
Здарэнні
З'явілася ВІДЭА, як гарыць на полі машына лагойскага вертыкальшчыка 1
У Мінску перакуліўся грузавік са скошанай травой 1
Гарачае жніво: машына раённага вертыкальшчыка згарэла проста ў полі 1
У Жлобінскім раёне шукаюць падлетка, ён мог патануць у Дняпры
Цягнік насмерць збіў пенсіянера пад Чавусамі
Падчас вайсковых вучэнняў пад Лепелем два снарады паляцелі не туды 2
Мужчына забіў сабаку, які заступіўся за гаспадыню 2
Карысная інфа
Жоўты ўзровень небяспекі праз спякоту абвешчаны ў Беларусі 15 жніўня 1
У суботу будзе спякотна, да +32 4
Спёка вярнулася. У пятніцу да +33°С 2
Вялікая хваля дажджоў ідзе з захаду ў цэнтр Беларусі 4
Здароўе
Як часта трэба мыць галаву і ці карысныя кандыцыянеры і маскі, тлумачыць медык 4
Як хутка заснуць, калі вам трэба рана ўставаць 6
Як сіесты могуць дапамагчы перажыць пякельную спёку, якая хутка пачне накрываць і Беларусь
Ці можна піць каву на пусты страўнік? 2
Мова
У верасні пройдзе «Агульная дыктоўка», падчас якой можна дапамагчы Лідскаму замку 
На ўпакоўках Pepsi з'явіцца беларуская мова 4
«Вывучыла беларускую, каб толькі ўразіць свайго беларуса». Украінка дае парады, як за 2 месяцы загаварыць па-беларуску
Бабруйская настаўніца робіць настолкі, каб вывучаць беларускую мову гуляючы 1
Аўто
Чаму адбойнікі на трасах забіваюць аўтамабілістаў, а не ратуюць. І чаму з гэтым нічога не робяць 7
«Толькі з Германіі, без прабегу па Беларусі». Якія люксавыя аўтамабілі беларусы прыганяюць для перапродажу  7
Арыштаваны беспілотны электрааўтобус прадаюць на беларускім аўкцыёне 3
«Каля 80% купцоў — з Расіі». Што колькі каштуе на аўтарынку ў Малінаўцы і чаго чакаць далей
Эканоміка
Самы пазітыўны чалавек у Беларусі: Раман Галоўчанка заявіў, што ні пра якую рэцэсію ў эканоміцы не можа ісці гаворка 1
Еўра на таргах у Мінску упаў да мінімуму з сакавіка 2020 года
Мабільным аператарам могуць даць права на выдачу мікрапазыкаў для фізічных асоб
Пачыналі з «сыраварні» ў кватэры. Як сям'я з Полацка зарабляе на крафтавых сырах 2
Меркаванні
Лукашэнкаўцы пачалі купляць лайкі пад пастамі ў ТГ. Вось куды яны іх ставяць і як 7
«Наша Ніва» шукае відэамантажора для ютуба і сацсетак 2

Гурневіч: Утапічнасць сілавога сцэнара сёння не азначае, што так будзе заўжды 7
Карбалевіч: Ідэя сілавога зрынання Лукашэнкі і ўтапічная, і страшыць народ 29
«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста 1
Гісторыя
Аднаго брата забіў беларускі салдат, другога — украінскі. Крывавы Вялікдзень-1999 і што было пасля 3
Гісторык правёў прамую лінію на карце паміж Рыгай і Наваградкам і выявіў містычнае 32
«Старшыня калгаса мог аддаць загад знесці, каб парадак быў». Паглядзіце, якія цікавыя забудовы дасавецкага перыяду Беларусь страціла за апошнія гады 4
Падчас раскопак на мінскім гарадзішчы знайшлі донца гаршка з гербам князя Ізяслава ФОТА 5
Знайшлі яшчэ адну копію самай знакамітай гравюры з выявай Гродна 1
Курапаты: на сёння вядома амаль усё
+ карты пачынаючы з 1933 года і кранальныя рэчы, знойдзеныя ў магілах 
59
Што ўтойвае Біблія Скарыны? 1
Культура
Андрэй Янушкевіч паабяцаў, што ўсе запланаваныя яго выдавецтвам кнігі выйдуць 2
Усевалад Сцебурака. Толькі б да восені зноў дацягнуць. Верш
«Попыт на беларускамоўныя коміксы расце». Як гомелец папулярызуе беларускую мову з дапамогай коміксаў
«Мы былі то ахвярамі, то героямі, цяпер зрабіліся памагатымі Пуціна». Бахарэвіч пра стэрэатыпы, небяспеку кніг і шанец Беларусі 4
У верасні пройдзе «Агульная дыктоўка», падчас якой можна дапамагчы Лідскаму замку 
Неўзабаве выйдзе фільм пра абаронцаў Гродна ад Чырвонай Арміі 3
У Мінску збіраецца выступіць аўтар патрыятычных расійскіх песень «Я рускі» і «Устанем» 10
Навука і тэхналогіі
Брытанка пры дапамозе штучнага інтэлекту з'явілася на ўласным пахаванні
Расказваем, як даведацца, дзе і каму вы ставілі лайкі ў сацсетках, і перастрахавацца 7
Вулканічная зіма на доўгія месяцы? Гэта можа нас чакаць 1
Навукоўцы высветлілі, што галюцынацыі могуць быць нармальнай з’явай 1
Навукоўцы назвалі краіны, дзе можна схавацца ад наступстваў ядзернай вайны
Як працягнуць жыццё свайму старому смартфону, каб не купляць новы?
Вось якую карціну намаляваў робат на запыт «Беларусь беларусаў» 1
Каханне і сэкс
«Гатовы траціць на яе 500 рублёў у месяц». Мінчук размясціў на машыне аб'яву аб пошуку дзяўчыны і расказвае навошта  14
«У тыдні сем дзён — ніяк ночы напалову не дзеляцца». Як завесці поліаморны шлюб з мужам і палюбоўнікам і выжыць у ім 35
Віталь Клічко разводзіцца з жонкай пасля 26 гадоў шлюбу 4
«Ён не ведаў, што мне падабаюцца дзяўчаты». Бісэксуалка расказала пра свой досвед 26
«Зло — не займацца сэксам». Ксёндз Вячаслаў Барок адказаў на пытанні, якія вы саромеліся задаць 10
Джэй Ло і Бен Афлек нарэшце ажаніліся! Згадваем іх гісторыю кахання
Інтымны пірсінг паляпшае аргазм? Асабісты досвед дзяўчыны 6
Свет
Прэм’ерка Фінляндыі Сана Марын здала тэст на наркотыкі 3
«Яна прадала свайго бацьку, сям'ю, Радзіму». Дачка расійскага сенатара выступіла супраць вайны, бацька ад яе адхрысціўся 5
«Газпрам» другі раз за лета спыніць прапампоўку па «Паўночным патоку», цэны на газ растуць 1
Вялікабрытанія пакуль не плануе адклікаць пасла з Беларусі
Палёт фантазіі Эйсманта: «У Брытаніі дзяцей вучаць сябраваць з педафіламі»  6
Акцёр, які сыграў Саўрона ва «Уладары пярсцёнкаў», папрасіў не называць расіян оркамі
Расія перад вайной спрабавала ўсталяваць праслухоўку ў Вярхоўнай Радзе Украіны

«Кажу як палітолаг». На СТБ ствараюць паралельны сусвет: Латвія перастала выпускаць шпроты, а ў Эстоніі няма чыгункі 6
Галоўнае
На Буйніцкім поле хочуць узвесці музей у выглядзе савецкага ордэна
У лідарах — чорны колер. Міністэрства адукацыі падвяло вынікі апытання пра школьную форму
У ліпені беларусы і ўкраінцы заплацілі падаткаў у Літве амаль на 10 млн еўра
У крымскіх Еўпаторыі і Севастопалі «спрацавала сістэма СПА»
Суд забараніў Ніне Багінскай паляваць, кіраваць машынай і маламернымі суднамі 2
Прэм’ерка Фінляндыі Сана Марын здала тэст на наркотыкі 3
З'явілася ВІДЭА, як гарыць на полі машына лагойскага вертыкальшчыка 1
Усяго патроху
Стала вядома, хто тая былая супрацоўніца пракуратуры, якую абвінавачваюць у зліве даных сілавікоў
У Палку Каліноўскага зноў перамены: звольнены адзін з камандзіраў і аддзялілася частка падраздзялення 13
«Яна прадала свайго бацьку, сям'ю, Радзіму». Дачка расійскага сенатара выступіла супраць вайны, бацька ад яе адхрысціўся 5
Баец «Кусь» з Палка Каліноўскага — аб працы на чыгунцы і ў БРСМ, выпрабаванні вайной і выбары паміж палонам і смерцю 2
Фота / Відэа
Куды знік Макей? Выглядае, адпачываў не на самым прэстыжным курорце 11
«Старшыня калгаса мог аддаць загад знесці, каб парадак быў». Паглядзіце, якія цікавыя забудовы дасавецкага перыяду Беларусь страціла за апошнія гады 4
Апытанка
Самае чытанае
У Палку Каліноўскага зноў перамены: звольнены адзін з камандзіраў і аддзялілася частка падраздзялення 13
Куды знік Макей? Выглядае, адпачываў не на самым прэстыжным курорце 11
Аднаго брата забіў беларускі салдат, другога — украінскі. Крывавы Вялікдзень-1999 і што было пасля 3
Укараняецца ў беларускія арганізацыі як юрыст, перасылае інфармацыю Лебедзевай. Дзіўная дзейнасць Мантаса Данелюса 19
У Варшаве збілі вядомага беларускага блогера і яго дзяўчыну. Што здарылася? 15
Самае лайканае
Украінцы набылі прарыўны спадарожнік на грошы з Байрактараў. Расказваем, якія перавагі ён ім дае і як працуе 1
Ганна Шаркунова: Я толькі цяпер дазволіла сабе жыць
«Перамены адбудуцца лягчэй, чым вы думаеце, як толькі Лукашэнка памрэ ці сыдзе» 21
Баец палка Каліноўскага: Украінцы сустракаюць беларускіх добраахвотнікаў са словамі: «Афігенна, што вы тут!» 4
Пачыналі з «сыраварні» ў кватэры. Як сям'я з Полацка зарабляе на крафтавых сырах 2
Гарачыя тэмы
Аднаго брата забіў беларускі салдат, другога — украінскі. Крывавы Вялікдзень-1999 і што было пасля 3
Укараняецца ў беларускія арганізацыі як юрыст, перасылае інфармацыю Лебедзевай. Дзіўная дзейнасць Мантаса Данелюса 19
У Варшаве збілі вядомага беларускага блогера і яго дзяўчыну. Што здарылася? 15
Расказваем, як даведацца, дзе і каму вы ставілі лайкі ў сацсетках, і перастрахавацца 7
«Я б ставіў на 12 год калоніі»: судзяць пракурора, які прасіў Някляеву тры гады 3
Сям’я Васкрасенскага едзе ў адпачынак — не па Беларусі і не ў Расію 18
Валерый Цапкала вырашыў цкаваць нязгодных з ім журналістаў — пачаў са Змітра Лукашука 21
Дырэктар «Мотавела» Мікалай Ладуцька запісаў пакаяннае відэа 17
«Гатовы траціць на яе 500 рублёў у месяц». Мінчук размясціў на машыне аб'яву аб пошуку дзяўчыны і расказвае навошта  14
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Вайна Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх