Здарэнне адбылося ў чацвер, 21 кастрычніка, у вёсцы Закаблукі. 40-гадовы кіраўнік будаўнічай фірмы прыехаў сюды, каб атрымаць грошы за працу сваёй брыгады ў доме, які будуецца. Заказчык адмовіўся плаціць, бо яму не спадабалася якасць выкананых работ. Больш за тое, ён прыставіў да галавы дырэктара пісталет і перашчоўкнуў затвор.
Мужчына пайшоў і адразу ж выклікаў міліцыю. 46-гадовага гаспадара дома затрымаў АМАП.
Распачатая крымінальная справа за пагрозу забойствам. У мужчыны канфіскавалі два ствалы, якія накіравалі на экспертызу.





