Фота са старонкі ў фэйсбуку

Фота са старонкі ў фэйсбуку

Паведамляецца, што прычынай смерці сталі праблемы з сэрцам. Не здолелі адкачаць.

Аляксандр Коктыш быў вядомым беларускім журналістам. У канцы 1980-х — пачатку 1990-х працаваў у «Звяздзе», «Інтэрфаксе-Захад». Затым у «СН+», быў намеснікам галоўнага рэдактара ў газеце «Труд у Беларусі», піяр-менеджарам у кампаніі «Сімпа».

«Немагчыма паверыць… Мы некалькі гадоў разам рабілі газету «Труд» у Беларусі». Саша быў вельмі адданы беларускай журналістыцы. І застанецца ў ёй…» — напісаў Сяргей Ваганаў.

Аляксандр быў вельмі актыўны ў фэйсбуку, жыва рэагаваў на ўсе бягучыя падзеі, публікаваў фоты беларускай прыроды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0