Дома ў мужчыны праводзілі ператрус каля дзвюх гадзін. Звольнілі яго ў той жа дзень.

Першы суд на Дзянісам прайшоў 24 верасня ў судзе Цэнтральнага раёна. Яго абвінавацілі ў «непадпарадкаванні супрацоўніку міліцыі на тэрыторыі Цэнтральнага РУУСа», за што склалі пратакол па арт. 24.3 КаАП.

Згодна з паказаннямі сведкі, затрымалі мужчыну «па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых мерапрыемствах», але Дзяніс нібыта адмовіўся выйсці з машыны, упіраўся, чапляўся за адзенне. Гараймовіч не прызнаў віну і сцвярджаў, што ў РУУС заходзіў з супрацоўнікам КГБ, які праводзіў допыт.

Суддзя Дзмітрый Карсюк адхіліў хадайніцтва Дзяніса аб выкліку сведак і праглядзе відэа з камер назірання ў РУУСе. Вынікам тады стаў 15-сутачны арышт, пасля якога мужчына на волю так і не выйшаў — на яго зноў склалі пратакол па арт. 24.3 КаАП. Суддзя Карсюк зноў прызнаў Гараймовіча вінаватым і арыштаваў на чарговыя 15 сутак.

25 кастрычніка ў Цэнтральным судзе прайшоў трэці суд над інжынерам. На гэты раз справу разглядала суддзя Вікторыя Шабуня. Па словах міліцыянта на судзе, Дзяніса з ЦІПа на Акрэсціна павезлі зноў у РУУС, бо яго «падазравалі ў захоўванні экстрэмісцкіх матэрыялаў». На тэрыторыі ўпраўлення ён ужо трэці раз аказаў непадпарадкаванне міліцыянтам, адмовіўшыся прайсці ў будынак.

Сам Дзяніс кажа, што калі яго вывелі з камеры на Акрэсціна, яго сустрэлі невядомыя мужчына і жанчына, каб адвезці ў РУУС.

Яму надзелі кайданкі і пасадзілі ў прыватны аўтамабіль. Па прыбыцці ў РУУС яму нават дазволілі папаліць і знялі кайданкі. Таму Дзяніс адмаўляе сваю віну, бо ён добраахвотна прайшоў за міліцыянтамі. У выніку судзя Шабуня зноў пакарала Гараймовіча 15-сутачным арыштам. 

Агулам Дзяніс правядзе за кратамі 45 сутак.

«Людзей дагэтуль працягваюць катаваць». Журналістка Кацярына Карпіцкая расказала пра свой месяц на Акрэсціна

Палітзняволеных мужа і жонку восьмы раз запар пакаралі «суткамі». У няволі яны агулам правядуць 112 і 111 сутак

Экс-студэнтку БДУ другі раз запар пакаралі 15 суткамі. Яе затрымалі пасля спробы трапіць на абскарджванне «справы студэнтаў»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0