Алану Гебрэмарыям, Ксенію Сырамалот, Вікторыю Гранкоўскую, Таццяну Екельчык, Марыю Каленік, Анастасію Булыбенка, Яну Арабейка, Вольгу Філатчанкаву, Касю Будзько этапавалі ў гомельскую жаночую калонію.

Падтрымаць дзяўчын лістамі і паштоўкамі салідарнасці можна па адрасе: ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

Ягора Канецкага этапавалі ў трэцюю калонію «Віцьба».

ПК №3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба

Іллю Трахтэнберга накіравалі ў папраўчую калонію №15.

ПК №15, 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183

Глеба Фіцнера этапавалі ў шклоўскую калонію №17. 

ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8

«Справа студэнтаў» — працэс, што ішоў над 10 студэнтамі, маладзёжным лідарам Аланай Гебрэмарыям і выкладчыцай Вольгай Філатчанкавай.

Іх абвінавачвалі па ч. 2 арт. 17 (злачынства, здзейсненае групай асоб па папярэдняй змове) і ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у пратэстах восенню 2020 года. Усе былі затрыманыя ў лістападзе: суд пачаўся ўвесну, а прысуд быў вынесены 16 ліпеня.

Усе атрымалі па два гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі, за выключэннем Глеба Фіцнера, яго асудзілі на два гады калоніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0