Такім чынам, зменены правілы прыёму замежных грамадзян. Пры прыездзе ў санаторна-курортную або аздараўленчую арганізацыю ім неабходна даць адмоўны вынік ПЛР-тэста, выкананага не пазней за трое сутак да даты прыбыцця.

У выпадку наяўнасці арыгінала альбо копіі дакумента на папяровым носьбіце аб праведзеным курсе вакцынацыі супраць кавіду, калі ад моманту яго завяршэння прайшло не менш за адзін месяц і не больш за 12 месяцаў, вынік ПЛР-тэста не патрабуецца.

Грамадзяне Беларусі, прышчэпленыя ад каранавіруса, павінны паказаць сертыфікат аб вакцынацыі альбо іншы медыцынскі дакумент, які пацвярджае яе правядзенне. Магчыма ўнясенне звестак аб гэтай прышчэпцы ў выпіску з медыцынскіх дакументаў, што атрымліваецца для прадастаўлення ў санаторна-курортную арганізацыю.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?