Сцвярджаецца, што яны выкарыстоўвалі спецыяльна створаны рэсурс, праз які куплялася і прадавалася крыптавалюта, а разлік за яе праводзіўся пераважна наяўнымі. Таксама ў прэс-рэлізе гаворыцца, што работа ў абменніку вялася ананімна і была запатрабаваная «беларускімі суб'ектамі ценявой эканомікі».

У КДК заяўляюць, што такім чынам у мінулым і бягучым годзе з-за мяжы на пастаяннай аснове пераводзіліся грошы фондам, праваабарончым цэнтрам і НКА, якія нібыта падтрымлівалі пратэсты.

Паведамляецца, што ўдзельнікі «падазроных пераводаў» былі вызначаныя.

Па фактах ухілення ад выплаты падаткаў у дачыненні да пяці грамадзян Беларусі заведзеная крымінальная справа. Прычыненую дзяржаве шкоду ацэньваюць у больш чым 8 млн рублёў.

Двое з фігурантаў, у тым ліку і арганізатар, паводле інфармацыі КДК, пражываюць у краінах Еўрасаюза (Польшчы і Эстоніі). У дачыненні да траіх фігурантаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

У іх канфіскавалі больш за 200 тысяч даляраў і 65 тысяч еўра, на разліковых рахунках у банках, у тым ліку замежных, заблакавалі сродкі на суму больш за 370 тысяч даляраў. Накладзены арышт на маёмасць і транспартныя сродкі.

Сцвярджаецца, што грамадзяне, фонды і арганізацыі, якія атрымлівалі грошы праз крыптаабменнік, таксама вызначаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0