Фота depositphotos.com

Фота depositphotos.com

Даследчыкі з Універсітэта Макуоры ў аўстралійскім Сіднэі высветлілі: маладыя белыя акулы ўспрымаюць людзей, што плаваюць або займаюцца сёрфінгам, як вельмі падобных да цюленяў і марскіх ільвоў, распавядае CNN.

Каб прыйсці да такіх высноў, навукоўцы вывучылі і параўналі відэазапісы з падводным плаваннем цюленяў, марскіх ільвоў і людзей, а таксама запісы з заняткамі сёрфінгам. Даныя пра акул, што ўжо вядомыя навуцы, дазволілі стварыць праграмы, што сімулююць, як маладая белая акула бачыць рухі і формы розных аб’ектаў.

Пры гэтым важна, што большасць акул не распазнаюць колеры. Таму колеры купальніка ці дошкі для сёрфінга не ўплывае на тое, як акула ўспрымае чалавека.

Выпадкі, калі акулы кусаюць людзей, здараюцца не так часта, але за апошнія 20 гадоў іх колькасць моцна вырасла. Вялікіх белых акул лічаць самай вялікай драпежнай рыбай у свеце. Пры гэтым віду пагражае знішчэнне, бо колькасць вялікіх белых акул зніжаецца.

У Босніі 72-гадовы мужчына пабудаваў для жонкі дом, які круціцца, каб у яе быў разнастайны від з акна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0