У апублікаваным аўдыязапісе гучаць, па версіі былых сілавікоў, галасы, якія належаць намесніку начальніка 6-га ўпраўлення па Брэсцкай вобласці ГУБАЗіК МУС Андрэю Бараноўскаму і галоўнаму доктару Брэсцкай цэнтральнай гарадской бальніцы Алегу Вялічку.

А. Б.: Алег Іванавіч, я пагаварыў з бацем. Карацей, трэба пакласці яго. Ён пачынае кашляць ужо. Я думаю, тут няма чаго цягнуць.

А. В.: Ну добра, хай едзе ў прыёмнае аддзяленне.

А. Б.: Заўтра раніцай яны тады прыедуць удваіх у прыёмнае аддзяленне. А двухмесная палата будзе нейкая? Знойдзем?

Вялічка прапануе прыехаць цяпер, але Бараноўскі кажа, што «няхай ужо раніцай збяруцца ды прыедуць».

На наступную раніцу бацька Бараноўскага тэлефануе сыну. У прыёмным пакоі ўзнікла непаразуменне, там нічога пра яго не ведаюць.

Бараноўскі зноў тэлефануе Вялічку. І сітуацыя хутка вырашаецца.

Наступны званок. Бацька паведамляе сыну, што яго паклалі ў кардыялогію, 19 палата, 9 паверх. Двухмесная палата. Тэмпературы ў бацькі «нібыта няма».

«Сусед адной з дачок міністра сельскай гаспадаркі. Задача — яго на месца паставіць». З'явіўся новы зліў ад былых сілавікоў

«Бамжы, канчы, каб яны разумелі, што суткі, бл***, гэта не адпачыць на двух матрацах». З'явіўся новы зліў ад хакераў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0