Фота depositphotos.com

Фота depositphotos.com

Цяпер дзяржаўныя медыя КНДР пачалі актыўна апавядаць пра новы прадукт харчавання — мяса чорных лебедзяў. Афіцыйнае партыйнае выданне Rodong Sinmun напісала ў панядзелак, што мяса гэтых птушак «смачнае і мае лекавую вартасць, а развядзенне чорных лебедзяў на прамысловым узроўні «будзе актыўна садзейнічаць паляпшэнню жыцця людзей», піша NK News.

Раней паўночнакарэйская прэса называла мяса чорных лебедзяў «выключнай здаровай ежай ХХІ стагоддзя з унікальным смакам і выключна высокай харчовай вартасцю».

Згодна з мясцовай прапагандай, распрацоўка метадаў вырошчвання чорных лебедзяў з мэтай харчавання пачалася яшчэ ўвесну 2019 года. У ліпені 2020 года даследчык з Міністэрства сельскай гаспадаркі КНДР сцвярджаў, што мяса чорнага лебедзя мае больш бялку і лягчэй пераварваецца, чым іншыя віды мяса. Таксама, згодна з ім, такое мяса змяшчае рэдкія рэчывы накшталт імунаглабуліну і лінолевай кіслаты.

У нядзелю на поўдні КНДР адкрылі новую ферму па развядзенні чорных лебедзяў. Пакуль яшчэ невядома, ці пабудуюць у іншых частках краіны новыя фермы такога тыпу.

Шмат дзе ў свеце лічыцца непрымальным есці мяса любых лебедзяў, не толькі чорных. Але мяса лебедзяў насамрэч не надта адрозніваецца ад, напрыклад, качынага ці гусінага мяса. Таму тое, што лебедзяў не ўжываюць у ежу, звязана выключна з традыцыямі харчавання.

Наркотыкі і тэрор. Перабежчык раскрыў сакрэты паўночнакарэйскай палітыкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0