Пасяджэнне пачнецца а 10-й гадзіне ў Мінскім гарадскім судзе, паведаміла «Вясна».

Міколу Дзядка затрымалі 11 лістапада 2020 года супрацоўнікі ГУБАЗіК і МУС у доме ў пасёлку Сасновы. Міколу Дзядка абвінавацілі паводле трох крымінальных артыкулаў:

— незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, паражальная дзейнасць якіх грунтуецца на выкарыстанні гаручых рэчываў (ч. 1 арт. 295-3)

— арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342);

— заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы пры дапамозе інтэрнэту (ч. 3 арт. 361).

За час зняволення Дзядка неаднаразова кідалі ў карцар. Палітвязень паведамляў, што турэмная адміністрацыя абмяжоўвае ліставанне з ім і не аказвае неабходнай медычнай дапамогі.

Страшныя паказанні палітвязня Дзядка ў судзе: Выдаў паролі пасля таго, як душылі падушкай

«Мой сын пайшоў на пакуты, каб іншыя людзі маглі жыць свабодна». Вялікая гутарка з бацькам Мікалая Дзядка

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру