Самы вялікі тэрмін атрымала гендырэктар кампаніі-ўладальніка ГЦ Юлія Багданава, якую прысудзілі да 14 гадоў пазбаўлення волі. Кіраўніка «Зімовай вішні» Надзею Суддзянок прысудзілі да 13 з паловай года калоніі. Тэхнічнаму дырэктару Георгію Собалеву прызначылі пакаранне ў выглядзе 11 гадоў пазбаўлення волі. Ахоўніка ГЦ Сяргея Анцюшына прысудзілі да васьмі гадоў калоніі.

Усіх чацвярых падсудных прызналі вінаватымі па артыкуле аб аказанні паслуг, якія не адказваюць патрабаванням бяспекі жыцця і здароўя дзяцей.

Кіраўніка тушэння пажару ў «Зімовай вішні» Андрэя Бурсіна і начальніка пажарнай варты Сяргея Геніна асудзілі на шэсць і пяць гадоў пазбаўлення волі адпаведна. Абодвух пажарных прызналі вінаватымі па артыкуле аб халатнасці.

25 сакавіка 2018 года ў ГЦ «Зімовая вішня» ў Кемераве адбыўся пажар, у выніку якога загінулі 60 чалавек, у тым ліку 37 дзяцей. Пацярпелымі па справе прызналі больш за 450 чалавек.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру