president.gov.by

Лукашэнка адказаў, што ў цяперашні час адпаведнае пытанне разглядаецца ва ўрадзе. Ён патлумачыў, чаму ў цэлым удасканальваюцца тыя ці іншыя падатковыя нормы. Гэта звязана з тым, што прадстаўнікі бізнэсу ў свой час скардзіліся на складанае падатковае заканадаўства.

«І я даручыў ураду, каб вярнуліся да гэтых пытанняў і зрабілі простае падатковае заканадаўства. Яно зусім простым не будзе. На тое і падаткі, і трэба быць эканамістам і бухгалтарам для таго, каб гэта ўсё вылічаць. Але там, дзе можна спрасціць, трэба спрасціць. Паглядзець іншыя напрамкі, дзесьці падшліфаваць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, у тым ліку абмяркоўвалася пытанне па падаткаабкладанні нерухомасці. «На вёсцы ў нас плацяць і за зямлю падатак, нерухомасць і іншае. А горад неяк застаўся ўбаку. Абмяркоўвалася і гэта пытанне. Я не ведаю, якія там стаўкі, але гэта будзе мізэр», — адзначыў ён.

Лукашэнка прывёў яшчэ адзін довад, чаму ў краіне ўзяліся за падаткі: «Рэч нават не ў справядлівасці. На канец года $2 млрд непрадбачаных выдаткаў, каб ратаваць людзей. У нас жа бясплатная вакцынацыя, бясплатнае лячэнне ад кавіду. Я не хачу сказаць, што ў нас ідэальна ўсё, але ў параўнанні з іншымі, як аказалася, нядрэнна. Але гэта вялікія грошы».

Лукашэнка разам з тым адзначыў, што, умоўна кажучы, калі на кожнага жыхара Беларусі сабраць па даляры падатку, то гэта будзе толькі $9,5 млн. «Па вялікім рахунку гэта нішто, калі мы $2 млрд выдаткуем толькі на лячэнне, але за гэтыя $9,5 млн мы нешта можам купіць», — заўважыў ён.

Рэзюмуючы, ён сказаў: «Ці будзе гэта наогул, гэта яшчэ пытанне. На мой узровень гэтыя пытанні не ўносіліся. Мы не ставім перад сабой мэту павялічыць падаткі. Яны ў нас і так высокія. У нас няма нафты і газу. Таму падаткаабкланая база і падаткі прыстойныя. Заўсёды паўстае пытанне, як іх паменшыць. Таму я не думаю, што гэта будуць нейкія вялікія падаткі, калі яны будуць наогул. Але пытанне разглядаецца».

***

Нагадаем, што ў апошні час у Беларусі быў адменены масачны рэжым, які пратрымаўся 13 дзён, а Лукашэнка выступіў супраць прымусу да вакцынацыі.

«Службовым асобам прыйдзецца адказваць і перад законам, і перад людзьмі» — доктар Мікіта Салавей пра адмену масачнага рэжыму

У Бабруйску адмянілі антыкавідныя абмежаванні на наведванне начных клубаў

«Так, распараджэнне адміністрацыі прыйшло». У Мінску масава здымаюць аб'явы пра масачны рэжым

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна