Мужчыну затрымалі ўчора днём на вуліцы Адзінцова. Згодна з пратаколам, Сарафанаў правёў «несанкцыянаванае пікетаванне», размясціўшы на люстэрку машыны бел-чырвона-белую стужку.

Па матэрыялах справы, супрацоўнікі міліцыі выявілі стужачкі ў машыне яшчэ 19 кастрычніка, але затрымалі мужчыну толькі праз дзевяць дзён.

На судзе Вадзім Сарафанаў растлумачыў, што стужку павесіў у сваёй машыне яшчэ ў 2011 годзе, адразу пасля таго, як набыў аўтамабіль. Стужачку яму падарыла ягоная бабуля разам з абразамі. Па словах мужчыны, «БЧБ-стужка — гэта больш хрысціянскі знак, чым палітычны» і «думак палітычна яе выкарыстоўваць» у яго не было.

«Усе нашы святары носяць на расах такія ж адрозненні. І вісела яна ў мяне ў машыне разам з двума старымі абразамі, якія падарыла бабуля».

Але для суддзі Марыі Ярохінай гэтыя довады аказаліся непераканаўчымі: яна расцаніла стужкі ў машыне як несанкцыянаванае пікетаванне і арыштавала мінчука на 15 сутак.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна